Дзень чацвёрты. Творчы

Вітаем вас у апошні дзень нашага вясновага праекта!!!


Ужо зроблена вельмі многа і ўсе ўдзельнікі праекта - малайцы!

Сёння мы будзем складаць гімн вясне. А што такое "гімн"? Правільна, адно са значэнняў гэтага слова - хвалебная песня. Таму вам прапануецца сказаць добрыя словы вясне, падзякаваць ёй за цяпло, сонейка, аднаўленне прыроды.

Разгледзьце, калі ласка, ілюстрацыі карцін беларускіх мастакоў на вясеннюю тэматыку і складзіце калектыўнае сачыненне-эсэ (невялікага аб'ёму) на тэму "Пяю гімн вясне!" Тэкст эсэ пакіньце ў форме ў нізе старонкі. 

Фердынанд Рушчыц "Вясна"

пейзажи Александр Ходюков - 01
Аляксандар Хадзюкоў 
Ткаченко-Владимир-Александрович-Сад (700x454, 210Kb)
Уладзімір Ткачэнка "Сад"
Вітольд Бялыніцкі-Біруля "Вясна"



Заданне неабходна выканаць да 24:00 сённяшняга дня.

Ацэньвацца будзе граматнасць выканання задання, адпаведнасць тэме і выкарыстанне вобразных сродкаў мовы.


Жадаем поспехаў!

Вынікі праекта можна ўбачыць у панядзелак 3 красавіка на галоўнай старонцы нашага праекта "Сустракаем вясну разам"

Комментариев нет:

Отправить комментарий