Як пісаць сачыненне-эсэ

Эсэ ў перакладзе з французскай мовы абазначае вопыт, накід. Яшчэ можна сустрэць такія назвы, як спроба, узважванне, разважанне, нарыс.

Такім чынам, эсэ - гэта празаічнае сачыненне, якое прадстаўляе ў нязмушанай форме меркаванні па канкрэтным пытанні і не прэтэндуе на яго вычарпальную трактоўку.

  • эсэ перадае індывідуальнае бачанне і ацэнку, расказвае аб нечым праз сябе; 
  • эсэ можа ўтрымліваць як апісанне з’яў, падзей, так і разважанні аўтара, яго роздум; 
  • эсэ мае свабодную кампазіцыю, успрымаецца як плынь свядомасці, думак; 
  • эсэ пішацца вобразнай, арыентаванай на размоўную, мовай; 
  • эсэ мае невялікі аб’ём. 
Памятка для напісання сачынення-эсэ:

Асноўныя патрабаванні да эсэ:

Вучню неабходна:

1. Канкрэтная тэма.
Дакладна вызначыць, сфармуляваць і абдумаць тэму.
2. Навукова-канкрэтная аснова.
Азнаёміцца і прааналізаваць матэрыял па тэме.
3. Падкрэсленая суб’ектыўнасць выказвання.
Выявіць асабістую пазіцыю.
4. Арыентаванасць на жывую гутарковую мовы.
Выкарыстоўваць вобразныя сродкі.
5. Права на дадумванне, фантазію, вымысел.
Спраецыраваць уласны вымысел на тэму, прытрымлівацца рэальнага, гістарычнага або іншага кантэксту.
6. Свабодная кампазіцыя.
Выбраць форму, структуру.
7. Камунікатыўнасць, адрасаванасць другому чытачу.
Уявіць адрасата.
8. Праблемнасць.
Пры магчымасці ўбачыць праблему ў тэме і раскрыць яе.
9.Арыентацыя на мэту.
Падзяліцца роздумам, перажываннямі, расказаць пра пэўную з’яву, твор, аўтара і інш. праз сябе.


Жадаем поспехаў!

Комментариев нет:

Отправить комментарий