Генадзь Бураўкін


Генадзь Мікалаевіч Бураўкін (1936-2014) - беларускі паэт, грамадскі дзеяч.

Нарадзіўся ў сям'і служачага. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ (1959). З 1978 Г. Бураўкін — старшыня Дзяржаўнага камітэта Беларускай ССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. У 1995—2001 працаваў у часопісе «Вожык» у Мінску. Сябраваў з шэрагам вядомых беларускіх мастакоў свайго пакалення. Часта прамовай Генадзя Бураўкіна адкрываліся іх мастацкія выставы.

Першыя свае вершы ён надрукаваў у полацкай абласной газеце ў 1952. На вершы Г. Бураўкіна напісана шмат папулярных песень («Белы снег», «Зачараваная», «Матылі», «Малітва» і інш.). У паэта ёсць зборнік песенных тэкстаў «Табе, Беларусь» (1984). «Калыханку» на словы Г. Бураўкіна кожны вечар па тэлебачанні пяюць малым Беларусі.

Аўтар двух кніг паэзіі для дзяцей «Тры казкі пра Зая» (1974) і «Сінія арэлі» (1987), дакументальных аповесцяў «Тры старонкі з легенды» (1971), выступае ў друку з нарысамі, публіцыстычнымі і крытычнымі артыкуламі. Аўтар сцэнарыяў некалькіх дакументальных фільмаў, двухсерыйнага мастацкага фільма «Полымя» (1974, сумесна з У. Халіпам і Ф. Коневым).

Перакладаў на беларускую мову вершы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий