М.Танк "Божа мой шчодрасці"

Божа мой шчодрасці,
Не паскупіся на радасць,
Зімнім прасторам —
На інеі і снегапады,
Веснім палям —
На вясёлкавыя дажджапады,
Летнім садам —
На грымучыя яблыкапады,
Восеньскім дням —
На расквечаныя лістапады,
Зорным начам —
На разораныя зарапады...
Не для сябе я прашу,
Зразумей, Усёмагутны,
А для Зямлі,
Што гарэла ў агні,
Шматпакутная.

Комментариев нет:

Отправить комментарий