Ю.Свірка "Верны крэўнаму брацтву"

Ёсць чаму, ёсць чаму
І ў народа майго павучыцца:
Як змагацца з чужынцам
Суровай парой.
Ёсць за што, ёсць за што
I народу майму ганарыцца:
He хадзіў і не лез ён
На землі чужыя вайной.
        I сябе не лічыў ён ніколі выключным.
        «Болей дбай пра сябе!» —
        Спачувалі народы яму.
        I цаніў ён заўсёды,
        Братэрскую еднасць і лучнасць,
        Добра ведаў народ мой:
        He выжыць ніяк аднаму.
Вырываўся ён з цемры,
Прыгнёту, галечы і гора.
He адстаць ад суседзяў!
Спатыкаўся, наперад ішоў.
I дарма, што ў свой час
(Хоць хацеў) не прабіўся да мора —
Мора лёну ў яго,
I разлівы лугоў,
I бязмежжа лясоў.
        Быў адданы спрадвеку
        Славянскаму крэўнаму брацтву,
        З ім дзяліўся усім,
        Што ў стагоддзях займеў.
        Яго роднаю мовай
        Гаварыла Вялікае княства,
        А пасля без яе, незаменнай,
        Марнеў і нямеў.
I маўчанню яго, і цярплівасці
Можна здзівіцца.
Кажуць, доля такая:
Пазначана войнамі скрозь.
Ёсць чаму, ёсць чаму
I народу майму павучыцца,
Каб пакутліва крыўду на лёс свой
У вечнасць не нёс.

Комментариев нет:

Отправить комментарий