А.Пісьмянкоў "Продкі"

Калі марнею ад нягод
I сэрцу цесна,
Я ўспамінаю радавод
I продкаў песні.

Яны ідуць за годам год
З мячом і з плугам.
О, мой нязводны род,
Ён моцны духам!

Імёны памяць берагла,
Вяла праз церні,
Каб я не сеяў зла,
А толькі – зерне.

Да іх іду я зноў і зноў,
Ім веру свята.
Таму і вяду сваіх сыноў
Да іх на раду.

Комментариев нет:

Отправить комментарий