Мікола Мятліцкі

matlicky.jpg
Мікала́й Міха́йлавіч (Міко́ла) Мятлі́цкі — беларускі паэт, перакладчык, публіцыст, журналіст.

Нарадзіўся 20 сакавіка 1954 года ў вёсцы Бабчын Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1977) працаваў карэспандэнтам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 1983 года – праца старшым рэдактарам рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Першы зборнік вершаў «Абеліск у жыце» выйшаў у свет у 1980 годзе. Выдаў кнігі паэзіі «Мой дзень зямны» (1985), «Ружа вятроў» (1987), «Горкі вырай» (1988), «Шлях чалавечы» (1989), «Палескі смутак» (1991), «Блаславенне» (1991), «Чаканне сонца» (1994), «Бабчын. Кніга жыцця.» (1996), «Бабчин. Книга жизни» (1997). Для дзяцей – вершы «Няправільныя санкі» (1991).

За зборнік вершаў «Мой дзень зямны» ўдастоены звання лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий