Алесь Разанаў


Картинки по запросу алесь разанау
Алесь Сцяпанавіч Разанаў (нар. у 1947, в. Сялец, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі пісьменнік і перакладчык. Вядомы як паэт-наватар, аўтар новых паэтычных форм.

Тры гады вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта, адкуль перавёўся ў Брэсцкі педагагічны інстытут імя A. С. Пушкіна, які закончыў у 1970 годзе. Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў вёсцы Кругель Камянецкага раёна, з 1972 года ў Мінску — літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», з 1974 года — рэдактарам у выдавецтве «Мастацкая літаратура», з 1994 года - у часопісе «Крыніца».

Пачаў друкавацца ў 1961 годзе. Выдаў зборнікі паэзіі «Адраджэнне» (1970), «Назаўжды» (1974), «Каардынаты быцця» (1976), «Шлях-360» (1981), «Вастрыё стралы» (1988), «У горадзе валадарыць Рагвалод» (1992), «Паляванне ў райскай далiне» (1995), «Рэчаiснасць» (1998).

Творы Алеся Разанава перакладзены больш чым на 20 моў, асобнымi выданнямi выйшлi кнiгi ў Грузii, Германii, Балгарыi, Польшчы.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi iмя Янкi Купалы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий