Ф.Скарына "Біблія"

(паэтычнае ўзнаўленне Алеся Разанава)

Гэтая кніга
дзецям і простым людзям -
навука,
а мудрацам і вучоным -
дык дзіваванне.
Яна, як рака цудадзейная,
адначасова
плыткая -
можна па ёй і дзіцяці брысці -
і незвычайна глыбокая -
слон плысці мусіць.

У гэтай кнізе
пачатак і завяршэнне
ўсёй чалавечай мудрасці:
Бог-уладар
у ёй адкрываецца
для спазнання,
і ўсе законы,
якімі людзі
ў жыцці кіравацца мусяць,
напісаны ў ёй,
і ўсе лекі,
якія гояць душу
і ацаляюць цела,
у ёй сабраны...
Чытайма жа браты, заўсёды
Святое Евангелле
і пераймайма,
чытаючы, справы
нашага Збаўцы Ісуса Хрыста!
І гэтак, з яго дапамогай,
увойдзем
у вечнажывое жыццё
і ў Нябеснае Царства,
што ўгатавана
абранцам Божым.

Комментариев нет:

Отправить комментарий