Стварэнне свету

Хто не бачыў, як ноччу, калі патушаць усе агні, у змроку тоне ўсё, што вакол нас. У такой самай цемры некалі быў увесь свет. Тады не было ні травы, ні дрэў, ні прыгожых кветак і птушак. Не было нават неба і зямлі. Увесь Сусвет — адна цемра, адзін хаос. Але Бог не хацеў, каб усё так было і заставалася. I Ён стварыў гэты цудоўны і дзівосны свет.
У Бібліі, гэтай Свяшчэннай Кнізе, апісана стварэнне свету па Слове Божым:
«Напачатку стварыў Бог неба і зямлю. Зямля была нябачная і пустая, і цемра была над безданню; і Дух Божы насіўся над вадою.
I сказаў Бог: хай будзе святло. I стала святло.
I ўбачыў Бог святло, што яно добрае: і аддзя-ліў Бог святло ад цемры.
I назваў Бог святло днём, а цемру ноччу. I быў вечар, і была раніца: дзень першы.
I сказаў Бог: хай будзе цвердзь пасярод вады, і няхай аддзяляе яна ваду ад вады.
I стварыў Бог цвердзь: і аддзяліў ваду пад цвердзю ад вады над цвердзю. I сталася так.
I назваў Бог цвердзь небам. I быў вечар, і была раніца: дзень другі.
I сказаў Бог: няхай збярэцца вада, якая пад небам, у адную мясціну, і хай паявіцца суша. I сталася так.
I назваў Бог сушу зямлёю, а вадазбор — морамі. I ўбачыў Бог, што гэта добра.
I сказаў Бог: няхай родзіць зямля зелень, траву, якая рассявае насенне, дрэва плоднае, якое прыносіць плод па сваім родзе, у якім насенне яго на зямлі. I сталася так.
I радзіла зямля зелень, траву, якая рассявае насенне па родзе яе, і дрэва, якое прыносіць плод, у якім насенне яго па родзе яго. I ўбачыў Бог, што гэта добра.
I быў вечар, і была раніца: дзень трэці.
I сказаў Бог: няхай будуць свяцілы на цвердзі нябеснай для аддзялення дня ад ночы, і для адзнакаў і часоў, і дзён, і гадоў.
I хай будуць яны свяцільнікамі на цвердзі нябеснай, каб свяціць на зямлю. I сталася так.
I стварыў Бог два свяцілы вялікія: свяціла вялікае, каб кіраваць днём, і меншае, каб кіраваць ноччу, і зоркі.
I паставіў іх Бог на цвердзі нябеснай, каб свяціць на зямлю.
I кіраваць днём і ноччу, і аддзяляць святло ад цемры. I ўбачыў Бог, што гэта добра.
I быў вечар, і была раніца: дзень чацвёрты.
I сказаў Бог: хай народзіць вада паўзуноў, душу жывую, і птушкі хай паляцяць над зямлёю, па цвердзі нябеснай.
I стварыў Бог рыб вялікіх, і ўсякую душу жывёл-паўзуноў, што нарадзіла вада, па родзе іх, і ўсякую птушку крылатую па родзе яе. I ўбачыў Бог, што гэта добра.
I блаславіў іх Бог, кажучы: пладзіцеся і памнажайцеся, і напаўняйце воды ў морах, і птушкі хай памнажаюцца на зямлі.
I быў вечар, і была раніца: дзень пяты.
I сказаў Бог: няхай народзіць зямля душу жывую па родзе яе, скаціну, і гадаў, і звяроў зямных па родзе іх. I сталася так.
I стварыў Бог звяроў зямных па родзе іх, і скаціну па родзе яе, і ўсіх гадаў зямных па родзе іх. I ўбачыў Бог, што гэта добра».
Уся зямля, створаная Словам усёмагутнага Творцы, азораная ззяннем пяшчотнага сонца, дыхала спакоем і дзівосным хараством. Але гэта яшчэ не быў канец стварэння. Бог рашыў стварыць людзей, каб яны жылі ў гэтым цудоўным свеце і мелі даступнасць да свайго Творцы.
I сказаў Бог: створым чалавека на вобраз Наш, на падабенства Нашае, і няхай пануе ён над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над скацінай, над усёю зямлёю, і над усімі гадамі, што поўзаюць па зямлі.
I стварыў Бог чалавека на вобраз Свой, на вобраз Божы стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў.
I блаславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: пладзіцеся і памнажайцеся, і напаўняйце зямлю, і валодайце ёю, і пануйце над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над усякай жывёлай, што поўзае па зямлі. I сказаў Бог: вось, Я даў вам усякую траву, якая рассейвае насенне сваё і якая ёсць на ўсёй зямлі, і ўсякае вам дрэва, у якога плод дрэўны, што рассейвае насенне: вам гэта будзе на ежу; а ўсім звярам зямным, і ўсім птушкам нябесным, і ўсякаму паўзуну на зямлі, у якім душа жывая, зяленіва травяное на ёжу. I сталася так.
I ўбачыў Бог усё, што Ён стварыў, і вось, вель-мі добра. I быў вечар, і была раніца: дзень шосты.
Так створаны неба і зямля і ўсё іх воінства. I закончыў Бог да сёмага дня дзеі Свае, што Ён учыняў, і спачыў у сёмы дзень ад усіх спраў Сваіх, што Ён рабіў.
Імя мужчыны — Адам, імя жанчыны — Ева. Яны выйшлі з творчых рук Госпада прыгожымі і шчаслівымі. Яны вельмі любілі свайго Творцу, і Творца любіў іх.
Гасподзь аддаў ім усе стварэнні, каб яны пра іх клапаціліся. Ён блаславіў Адама і Еву і даручыў ім сад, каб яны яго абраблялі і захоўвалі.

Яны падтрымлівалі сувязь з Богам. Кожная сустрэча з ім прыносіла вялікую радасць.

Комментариев нет:

Отправить комментарий