Алесь Пісьмянкоў

Картинки по запросу алесь пісьмянкоў

Алесь (Аляксандр Уладзіміравіч) Пісьмянкоў (1957-2004) — беларускі паэт, эсэіст.


Нарадзіўся ў рабочай сям'і. Бацька паэта, Уладзімір Сямёнавіч, працаваў шафёрам, маці, Марыя Сямёнаўна, — медсястрой у бальніцы. Вучыўся ў Бялынкавіцкай сярэдняй школе, асаблівы ўплыў на Алеся аказаў настаўнік мовы і літаратуры А. Нікіценка, які ў свой час, падчас вучобы ў Смаленску, неаднойчы сустракаўся з А. Твардоўскім і М. Ісакоўскім. Пасля школы, у 1974—1975 гадах працаваў карэспандэнтам касцюковіцкай раённай газеты «Сцяг камунізму». Тады ж асабіста пазнаёміўся з А. Пысіным, які прыязджаў на сустрэчу з членамі раённага літаб'яднання. У 1975 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1980 годзе. У 1980—1982 гадах працаваў карэспандэнтам у аддзеле крытыкі і бібліяграфіі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», у 1982 годзе перайшоў у часопіс «Полымя» на пасаду рэдактара аддзела навукі і мастацтва. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1984), у 1990 годзе абраны сакратаром Саюза. Пазней вяртаецца ў «Полымя» намеснікам галоўнага рэдактара, але пазней зноў перайшоў у «ЛіМ» на пасаду галоўнага рэдактара (1999—2002). У 2002 годзе перайшоў у рэдакцыю часопіса «Вожык» (2002—2004). Памёр на працоўным месцы ад сардэчны прыступу, перахадзіў на нагах тры інфаркты і чацвёртага не перажыў.

Пісаў нарысы, эсэ, вершы, аўтар перакладаў. Дэбютаваў вершам у 1972 годзе (касцюковіцкая раённая газета «Сцяг камунізму»). Аўтар кнігі паэзіі «Белы камень» (1983), «Чытаю зоры» (1988), «Планіда» (1994), «Вершы» (1997), «Журавель над студняй» (1998), «Я не памру, пакуль люблю» (2000), «Мы з братам» (2003), зборнік «Думаць вершы» (2005) выйшаў пасмяротна. У 2012 годзе ў «Рэдакцыі газеты «Звязда» выйшаў зборнік выбраных твораў «Не знікай» (укладальнік Алена Пісьмянкова). У «Вожыку» адбыліся спробы сатырычнага пяра. Пісаў казкі для дзяцей (кнігі «Заўзятары», 1993; «Ласуны — веселуны», 1997). Асобныя вершы пакладзены на музыку.

Комментариев нет:

Отправить комментарий