Пятрусь Броўка


Картинки по запросу пятрусь броўка


Пётр Усцінавіч Броўка (1905-1980) - беларускі грамадскі дзеяч, пісьменнік, паэт, перакладчык.
Вучыўся П. Броўка спачатку ў школе па хатах. У Лепелі скончыў царкоўна-прыходскую школу і вучыўся ў Лепельскім вышэйшым пачатковым вучылішчы, але на поўнае навучанне ў сям'і не хапіла сродкаў.
У 1928 паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1931. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна пайшоў у Чырвоную Армію.
Дэбютаваў вершамі ў 1926 у газеце «Чырвоная Полаччына» і ў альманаху «Наддзвінне» ў 1926 («Ой, не шапчы мая бярозка!» і інш.). Паэтычны талент  П. Броўкі дасягнуў вяршыні ў 1960—1970-я. У 1960 годзе напісаў паэму “Голас сэрца”, прысвечаную маці, якая загінула ў Асвенцыме.
Аўтар аповесцей «Каландры» (1931, экранізавана ў 1934), «Донька-Даніэль» (1982, для дзяцей), нарысаў «Ураджай» (з П. Глебкам, 1933), «Месяц у Чэхаславакіі» (1952), рамана «Калі зліваюцца рэкі» (1957), зборніка апавяданняў «Разам з камісарам» (1974).
Выступаў як перакладчык на беларускую мову. Творы П. Броўкі таксама перакладзены на многія мовы народаў свету.

Комментариев нет:

Отправить комментарий