Прытча пра блуднага сына

У аднаго чалавека было два сыны; і сказаў малодшы: “Бацька! Дай мне з маёнтка тую частку, якая мне належыць”. І бацька падзяліў маёмасць.
Праз колькі дзён малодшы сын, сабраўшы ўсё, пайшоў у далёкі край і там распусціў маёмасць сваю, жывучы распусна. А калі ён пражыў усё, настаў вялікі голад у той краіне, і ён апынуўся ў нястачы. Тады пайшоў ён да аднаго з жыхароў той краіны і наняўся ў работнікі, а той паслаў яго на свае палі пасвіць свіней.І ён рады быў наесціся струкоў, якія елі свінні, але ніхто не даваў яму.
А аднойчы разважыў: колькі наймітаў у бацькі майго жывуць у дастатку, а я паміраю з голаду. Устану, пайду да бацькі майго і скажу яму: “Бацька! Я зграшыў супраць неба і перад табою і ўжо не варты называцца сынам тваім, прымі мяне ў лік наймітаў тваіх”.
Устаў і пайшоў да бацькі свайго.
І калі ён быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька і зжаліўся, і пабег яму насустрач, абняў яго за шыю і пацалаваў яго. А сын сказаў яму: “Бацька! Я зграшыў супраць неба і перад табою і ўжо не варты называцца сынам тваім”. А бацька сказаў рабам сваім: “Прынясіце найлепшую вопратку і апраніце яго, і дайце пярсцёнак на руку яго і абутак на ногі; прывядзіце ўкормленае цяля і закаліце: будзем есці і весяліцца! Бо гэты сын мой быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся”. І пачалі весяліцца.
А старэйшы сын ягоны быў на полі. А калі  вяртаўся і наблізіўся да дома, пачуў спевы і весялосць. Ён паклікаў аднаго са слуг і спытаўся: “Што гэта такое?” Той сказаў яму: “Брат твой прыйшоў, і бацька твой закалоў ўкормленае цяля, бо прыняў яго здаровым”. Выслухаўшы гэта, брат раззлаваўся і не хацеў ўваходзіць у дом. Неўзабаве бацька, пачуўшы, што старэйшы сын вярнуўся з поля, выйшаў яму насустрач і паклікаў у дом. Але сын строга паглядзеў на бацьку і сказаў у адказ: “Вось я столькі гадоў служу табе і ніколі не парушыў загаду твайго, але ты ніколі не даў мне і казляняці, каб мне павесяліцца з сябрамі маімі; а калі сын твой, распусціўшы маёмасць сваю з блудніцамі, прыйшоў, ты закалоў яму ўкормленае цяля.
А бацька так сказаў яму: “Сыне мой! Ты заўсёды са мною, і ўсё маё - тваё, а з таго трэба было радавацца і весяліцца, што брат твой гэты быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся”.

Гэтай прытчай Ісус не раз даводзіў, што Нябесны Айцец радуецца і даруе грахі таму, хто прыходзіць да Яго, пакаяўшыся ад усяго сэрца.

Комментариев нет:

Отправить комментарий