Уладзімір Ліпскі

UladLipski.jpg
Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі - беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў 1940 годзе ў сялянскай сям'і на Палессі. Скончыў Мінскі тэхнікум харчовай прамысловасці (1960), завочна скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1966).
У друку выступае з 1964. Аўтар кніг публіцыстыкі, нарысаў, дакументальных аповесцей, зборнікаў прозы. Пісаў пра родную вёску, праблемы выхавання моладзі.
Аповесць «Я: Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод» (1998) створаная на архіўных і дакументальных матэрыялах, расказвае пра карані сем'яў, прозвішчаў, гербаў. Кнігу «Мама. Малітва сына» (1999) Уладзімір Ліпскі напісаў да стагоддзя сваёй маці. Прозвішчы землякоў, іх жыццёвыя лёсы i сталі матэрыялам для скрупулёзнага даследавання пісьменніка ў кнізе «Мы: аповесць пра нашы прозвішчы» (2006).
Выдаў кнігі аповесцей, апавяданняў, казак (у тым ліку казкі-коміксы) для дзяцей «Рыгоркавы прыгоды» (1974), «Марынчына казка» (1977), «Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска» (1982), «Лаўрэнавы працадні» (1984), «Пралескі ў небе» (1997), «Антонік-понік» (1998), «Наша Маша» (2002), «Прыгоды нуліка» (2007) «Я тут жыву: дзецям пра Беларусь» (2008) і інш. Творы для дзяцей адметныя веданнем дзіцячай псіхалогіі, займальнасцю, жывой народнай мовай, дасціпнасцю. Паводле аповесці «Вясёлая азбука» ў Дзяржаўным музычным тэатры Беларусі пастаўлены мюзікл «Прыгоды ў замку Алфавіт» (1996, лібрэта С. Клімковіч, муз. В. Войціка).

Комментариев нет:

Отправить комментарий