Максім Танк

MTank.jpg

Яўген Іванавіч Скурко (Максім Танк) нарадзіўся 17 верасня 1912 года у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

У 1926 годзе Яўген Скурко скончыў пачатковую школу і жадаў вучыцца далей. Пасвячы кароў, усё лета рыхтаваўся да экзаменаў, і ў 1926 годзе паступіў у 3 клас рускай прыватнай гімназіі ў Вілейцы. Падчас навучання ён зрабіў сваю першую літаратурную спробу — пераказаў у вершаванай форме легенду пра Шкленікоўскае возера, пра якое чуў ад свайго дзеда Хвёдара, складае некалькі пейзажных вершаў.
Максім Танк пачаў пісаць вершы будучы гімназістам, у другой палове 1920-х гадоў. Дэбютаваў у друку ў 1931 годзе. Падчас навучання ў Віленскай гімназіі разам з аднакашнікам, паэтам і мастаком Я. Гарохам выдаў рукапісны часопіс «Пралом», дзе пад псеўданімам А. Граніт надрукаваў свае першыя вершы.
У 1935 годзе ў Вільні пачаў пісаць паэму «Нарач». Тэмай для паэмы паслужыла нарачанская забастоўка рыбакоў, якая рэхам прайшлася па суседняй Вілейшчыне і Палессі. Цалкам надрукаваць твор было не магчыма з-за цэнзуры, таму аўтару даводзілася, выкрэсліваючы найбольш вострыя моманты, друкаваць яго часткамі ў «Калоссі». Некаторыя нумары часопіса з фрагментамі паэмы былі канфіскаваныя польскімі ўладамі. І толькі ў 1940 годзе, паэту ўдалося цалкам узнавіць тэкст паэмы.
У 1936 годзе быў выдадзены яго першы зборнік вершаў «На этапах», у 1937 годзе — зборнікі «Журавінавы цвет» і паэма «Нарач», у 1938 — «Пад мачтай» (1938). Яго кнігі «На этапах» і «Нарач» былі канфіскаваны польскімі ўладамі.
Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР (1939) Максім Танк працаваў у сельскім камітэце, у «Віленскай праўдзе» і вілейскай абласной «Сялянскай газеце». У 1940 годзе у Дзяржвыдавецтве БССР выйшлі яго «Выбраныя творы», а ў Маскве — зборнік «Стихотворения».
У ваенныя гады паэт стварыў і апублікаваў паэму «Янук Сяліба» (1943), зборнікі вершаў «Вастрыце зброю» і «Праз вогненны небасхіл» (1945), якія склалі патрыятычныя творы ваенных гадоў. Пасля вайны М. Танк працаваў у часопісе “Вожык”. 3 1948 па 1966 год М.Танк працаваў галоўным рэдактарам часопіса “Полымя”. З 1966 па 1990 год працаваў спачатку першым сакратаром, затым старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Многія вершы Максіма Танка былі пакладзены на музыку. Творы Максіма Танка перакладзены на многія мовы народаў свету. Яго творчасць з'яўляецца сучаснай беларускай літаратурнай класікай, а сам ён уваходзіць у лік вядомых еўрапейскіх паэтаў. Кнігі Максіма з цікавасцю чытаюцца не толькі на Беларусі, але і ў Расіі, на Украіне, у Польшчы, Балгарыі, іншых еўрапейскіх краінах.

Комментариев нет:

Отправить комментарий