Паўлюк Трус "Падаюць сняжынкі"

Падаюць сняжынкi -
дыяменты - росы,
Падаюць бялюткi
за маiм акном...

Расчасалi вiшнi
шоўкавыя косы
I ўранiлi долу
снегавы вянок.

Дзесьцi ў прасторах
празвiнелi бомы.
Дацвiлi пялёсткi
нечае тугi...

I здаецца зноўку -
еду я дадому
Пераведаць родных,
блiзкiх, дарагix.

Axiнае вечар
тонкiя мярэжы,
На акне альвасы
дагарэлi ў сне.,

А ў душы квяцiстасць,
i такая свежасць,
I з вачэй усмешкi
сыплюцца на снег.

Зноў зiма паслала
снежныя кiлiмы,
Зажурыла беллю
паплавы, лугi,

I прыходзiць радасць
у красе маўклiвай.
Адплываюць хвiлi
смутку i тугi...

А сняжынкi сеюць
кволую iмглiстасць,
Падаюць бялюткi
за маiм акном,

I цвiце на вiшнях
снежная ўрачыстасць,
Сцелецца на скронях
перад раннiм сном.

Хочацца навеяць
казкi - таямнiцы
Гукамi мелодый,
радасцю без слоў.

I застылi ценi
у маёй святлiцы,
Засынаю... Снiцца
роднае сяло.

1 комментарий:

  1. Цудоуны верш,цудоуныя успамiны аб дзяцiнстве,аб тых часах,калi усё было чыстым iсумленным!Вялiкiдзякуй Вам,хто гэта змясцiу гэты цудоуны успамiн...

    ОтветитьУдалить