Дзінтра Шулцэ


     Дзинтра Шулце

       Дзінтра Вісвалдаўна Шулцэ нарадзілася ў 1953 годзе ў г. Балдон  Рыжскага раёна, вучылася ў сярэдняй школе Скайсткалнэ, затым скончыла 2-е тэхнічнае вучылішча г. Рыгі. Працавала інжынерам  метралогіі ў Радыеастрофізічнай абсерваторыі АН Латвійскай ССР.
       Пачынаючы з 1968 года публікаваліся ў перыядычным рэспубліканскім выданні «Pionieris» і раённых газетах. У 1982 году апавяданне «Starpbrīži» са зборніка «Stāsti jaunatnei» прынесла аўтару перамогу на конкурсе апавяданняў маладых пісьменнікаў. У гэтым жа годзе выйшаў першы аўтарскі зборнік Шулце - «Kreilis» (Ляўшун). Два аповеды з гэтага зборніка пасля былі перакладзены на рускую мову і публікаваліся ў часопісе «Даўгава». Была членам літаратурнай студыі СП Латвійскай ССР.
       Дэбютавала ў фантастыцы апавяданнем «Роберцік», у часопісе «Навука і тэхніка» ў 1982 годзе. Пераклад двух апавяданняў Дз. Шулце, «Robertiņš» і «Spogulis», якія ўвайшлі ў анталогію «Хрустальная мядуза», быў зроблены Уладзімірам Міхайлавым.
У апошнія гады аўтару сталі бліжэй містычныя сюжэты.

Комментариев нет:

Отправить комментарий