Кузьма Чорны

Картинки по запросу кузьма чорны
Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) (1900 - 1944) - беларускі празаік, драматург, публіцыст.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Цімкавіцкае народнае вучылішча, у 1916 годзе паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Скончыць семінарыю не ўдалося, бо ў 1919 годзе польскія ўлады яе зачынілі.

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1920 як паэт (пад уласным прозвішчам і крыптонімам М. Р.). 3 1921 выступаў як празаік. Пачаткам літаратурнай творчасці лічыў публікацыю апавядання «На граніцы» (1923) пад псеўданімам К. Чорны.

Тры новыя раманы, аб'ёмнае літаратуразнаўчае даследаванне паэмы Я.Коласа «Новая зямля» згарэлі ў першыя дні вайны. З напісанага ў гэты час захавалася толькі п'еса «Ірынка» (1940). У 1941—1944 гадах знаходзіўся ў эвакуацыі (пераважна ў Маскве). Удзельнічаў у выданні газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». Працаваў над раманамі «Вялікі дзень» (1941—1944), «Пошукі будучыні» (1943), «Млечны Шлях» (1944), аповесцямі (засталіся незакончанымі) «Скіп'ёўскі лес», «Сумліцкая хроніка», «Смага». Апошнія творы пісьменніка доўгія гады заставаліся ў рукапісах. У гады Вялікай Айчыннай вайны выйшлі зборнікі фельетонаў «Кат у белай манішцы» (1942) і апавяданняў «Вялікае сэрца» (1945). У верасні 1944 года вярнуўся ў Мінск, працаваў у рэдакцыі часопіса «Беларусь».

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і партызанскім медалем.
Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

Комментариев нет:

Отправить комментарий