Ворлік

Картинки по запросу ворлік        Картинки по запросу ворлік малюнак


        Вадазбор звычайны - выдатная дэкаратыўная і лекавая расліна. Яго ўжываюць у ландшафтным дызайне, таму вадазбор часта можна сустрэць у садках і парках па ўсім свеце.
    Народная назва гэтай кветкі «ворлік». У часы Сярэднявечча лічылі, што вадазбор ахоўвае чалавека ад вядзьмарскіх чараў і валодае магічнай сілай. Разнастайныя віды расліны цэняцца кветкаводамі за прыгожыя кветкі мудрагелістай формы і дэкаратыўную ажурную лістоту.
        Расце на лугах, у лясах і парках на пясчанай глебе.
      Расліна славіцца сваёй марозаўстойлівасцю. Добра расце на адкрытых, сонечных участках. Размнажаецца з дапамогай насення. Зімуе расліна ў адкрытым грунце, але магчыма ў суровыя і бясснежныя зімы можа спатрэбіцца хованка.

Комментариев нет:

Отправить комментарий