"Бан-Жвірба"

Картинки по запросу бан жвiрба

Гурт стварылі ў 1999 годзе ўдзельнікі "The Dazers": Міця Гаўрылін, Руслан Таргонскі, Уладзімір Перагудаў, Крысціна Прыходзька-Перагудава ды Дзмітрый Лазарэнка. Найперш канцэртавалі ў сваім горадзе. Дэбютавалі 2 верасня 1999 году на разагрэве ў "N.R.M." У 2000 годзе выпусцілі свой першы альбом, які назвалі сваёй назвай. Найбольш папулярнымі сталі, дзякуючы песні «Канапелька». У лістападзе 2000 году гурт браў удзел у першым беларускім свяце фольку «Таўкачыкі» ў Мінску. У 2001 годзе канцэртавалі супольна з гуртам “Крама”. Пасля сканчэння канцэртаў яшчэ ў гэтым ж годзе гурт пакінуў Дзмітрый Лазарэнка, якога змяніў Дзмітрый Вінаградаў з “Homo Erectus”. У 2005 годзе гурт выпусціў другі альбом — “Палын-трава”. У 2007 годзе выпусцілі трэці альбом “Забабоны”. Юбілейны альбом “Дагары нагамі” атрымаў у 2010 годзе гран-пры на фэсце “Рок за баброў”.

З 2000 году ўдзельнічалі ў фэстывалі Басовішча. У 2001 годзе былі на гэтай імпрэзе ўзнагароджаныя прэміяй Беларускага Аб'яднання Студэнтаў у Польшчы. Выступалі таксама на шматлікіх іншых фэстывалях Беларусі, Польшчы, Украіны ды Расіі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий