Чырвоная кніга

     Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь - пералік рэдкіх відаў флоры і фауны на тэрыторыі Беларусі, якія стаяць перад пагрозай знікнення на тэрыторыі краіны.

     Першае выданне кнігі выйшла ў 1981 годзе на беларускай мове згодна з пастановай Савета Міністраў БССР . Кніга складалася з аднаго тома і ўключала 80 відаў жывёл і 85 відаў раслін.
     Другое, двухтомнае, выданне выйшла ўжо ў незалежнай Беларусі ў 1993 годзе, якое ўключала ў раздзеле жывёл 14 відаў млекакормячых, 75 відаў птушак, 2 віды паўзуноў, 1 від земнаводных, 5 відаў рыб, 69 відаў насякомых, 10 відаў ракападобных, 1 від малюскаў . Раздзел раслін уключаў 156 відаў сасудзістых, 15 відаў імхоў, 9 відаў водарасцяў, 17 відаў лішайнікаў, 17 відаў грыбоў.
     Трэцяе выданне Кнігі выйшла ў 2006 годзе на рускай мове, якое ўключала 189 відаў жывёл (дададзена 63 віды, выключана 57) і 274 відаў раслін (дадзена 91 від, выключаны 31), лішайнікаў - да 24 відаў (выключана 4, дададзена 11), грыбоў - да 29 відаў (выключана 3, дададзена 15).
Заўвага: у міжнароднай чырвонай кнізе чырвоным колерам пазначаны зніклы від, белым - знікаючы від, зялёным - адноўлены від.
     З 2007 года існуе электронная версія кнігі.
Збор раслін, лоўля і паляванне на жывёл, якія ўключаныя ў Чырвоную кнігу, забароненыя.

Чырвоная кніга таксама змяшчае «чорны спіс» - спіс відаў, якія зніклі ці не знойдзены ў апошнія гады на тэрыторыі Беларусі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий