Мядзведжая цыбуля ці чарамша

   

       Шматгадовая травяністая цыбульная расліна.
       Даволі рэдка сустракаецца ва ўсіх абласцях Рэспублікі Беларусь.
       Расце ў шырокалісцевых і шырокалісцева-яловых лясах, каля рэк і ручаёў, каля балот і абязлесеных астраўках сярод балот. Любіць вільготную някіслую глебу і паўцень.
       Лісце чарамшы ўтрымлівае даволі шмат аскарбінавай кіслаты (вітаміну С), таму ўжыванне іх у ежу папярэджвае і лечыць цынгу. Яны ўзмацняюць перыстальтыку кішэчніка, валодаюць супрацьгліставымі ўласцівасцямі. Лічыцца, што чарамша карысная  пры атэрасклярозе.
       Аднак арэал гэтай расліны невялікі, таму чарамша мае патрэбу ў ахове і масавыя нарыхтоўкі цыбулін недапушчальныя.


Комментариев нет:

Отправить комментарий