Міхась Скрыпка


Картинки по запросу міхась скрыпка
Міхась (Міхаіл Аляксандравіч) СКРЫПКА (1907 - 1991) - беларускі  пісьменнік-сатырык.
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум (1930). Працаваў настаўнікам у Рагачоўскім раёне. Скончыў завочна літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1940).
 У час Вялікай Айчыннай вайны быў у партызанах, у 1944—1945 — у Чырвонай Арміі. 
Пасля вайны працаваў настаўнікам у школах Магілеўшчыны і Міншчыны. У 1965—1971 працаваў намеснікам дырэктара бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР.
Дэбютаваў у друку у 1927. Аўтар зборнікаў баек, вершаў, мініяцюр «Сатыра і гумар» (1958), «Сатырычны калаўрот» (1967), «Ад смеху не ўцячэш» (1975), зборнікаў аповесцей, апавяданняў і гумарэсак «Мая хата не з краю» (1959), «Пад корань» (1962), «Усяк бывае…» (1963), «Шануючы вас» (1982), кніжак антырэлігійных нарысаў «Сцеражыся цемрашалаў!» (1964), «Дзіва ў кошыку» (1983), «Злазьце — прыехалі!» (1985), «З сэрцам і перцам» (1987), кніжкі апавяданняў для дзяцей «Дзіва ў рэшаце» (1963) і вершаванага зборніку «Пад смешнай вясёлкай» (1971). Выйшла кніга выбраных твораў «І з перцам і з сэрцам» (1977).
Выступаў як драматург. Аўтар сцэнарыя кароткаметражнай тэлекамедыі «Акадэмік» (пастаўлена ў 1963). Аўтар звыш трыццаці аднаактовых п'ес, камедый для мастацкай самадзейнасці «Дадому» (1958), «Тэлеграма» (1959), «Землякі» (1962), «Чорт дапамог» (1963), «Навагодняя сустрэча» (1963), «Небяспечны госць» (1964), «На сваю галаву» (1966) і інш.
Перакладаў з рускай і ўкраінскай моў. Пераклаў асобныя вершы А. Твардоўскага, С. Маршака, С. Міхалкова, А. Барто і інш.

Комментариев нет:

Отправить комментарий