Дзень другі. Паэтычны

Вітаем каманды і запрашаем да ўдзелу ў паэтычным дні! 

Сёння вам неабходна скласці вясновы верш, карыстаючыся дадзенымі рыфмамі. Выберыце адзін з прапанаваных варыянтаў, гатовы верш дапоўніце ілюстрацыяй (малюнак выконваецца алоўкамі, фарбамі ці любым зручным матэрыялам на альбомным лісце). 

Ілюстрацыю сфатаграфуйце і разам з чатырохрадкоўем размясціце на слайдзе прэзентацыі
Не забудзьце пакінуць на слайдзе назву вашай каманды! Нумарацыя слайдаў дадзена ў табліцы "Крокі да поспеху".

1. ... аб вясне
    ... паводкай
    ... ясней
    ... салодка.

2. ... здалёку
    ... калісьці
    ... сокам
    ... лісцяў.

3. ... хмары
    ... наваколле
    ... мары
    ... раздолле.


Выканаць заданне неабходна да 24.00 сённяшняга дня!!!
Ацэньвацца будзе эстэтычны выгляд слайда, адпаведнасць верша і ілюстрацыі зададзенай тэме.

Вось які цудоўны зборнік у нас атрымаўся! 
Каманды - малайцы!!!


Увага!
Выконваць заданні наступнага дня кожны вучань будзе індывідуальна. Таму пры наяўнасці спасылкі на праект можна працаваць дома за ўласным камп'ютарам.

Жадаем поспехаў!

Комментариев нет:

Отправить комментарий