Лявон Случанін


Картинки по запросу случанін лявон
Лявон Случанін (сапр.: Лявонцій Раманавіч Шпакоўскі) (1914 - 1995) — беларускі паэт.

Нарадзіўся 15 кастрычніка 1914 года ў в. Лучнікі Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1929 годзе паступіў у Слуцкі педтэхнікум. Пад уплывам мастацтва У. Галубка і яго артыстычнай трупы паступіў у Мінскі тэатральны тэхнікум. Як сын серадняка быў залічаны без стыпендыі, што прымусіла вярнуцца ў педтэхнікум. З трэцяга курса паступіў на літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1936 годзе. Накіраваны выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў Чэрыкаў Магілёўскай вобласці. У 1937 годзе арыштаваны, прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волі; накіраваны на Беламорканал.

У 1939 годзе датэрмінова вызвалены. Вярнуўся на радзіму, ў в. Лучнікі. Уладкаваўся ў Слуцку ў сярэднюю школу выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры. З 1940 года выкладаў у Слуцкім педтэхнікуме. У часы нямецкай акупацыі працаваў дырэктарам Лучнікоўскай школы (1941—1943), школьным інспектарам на Случчыне (1943—1944). Адначасова супрацоўнічаў у акруговай «Газеце Случчыны»; друкаваўся ў «Беларускай газэце» (Мінск), «Голасе вёскі» (Мінск), «Раніцы» (Берлін) і часопісе «Новая дарога» (Беласток). Пры адступленні немцаў выехаў з сям'ёй у Германію. Працаваў карэспандэнтам у часопісе «Малады змагар», які выдаваў Саюз беларускай моладзі (1944—1945). Вясной 1945 года трапіў у амерыканскую акупацыйную зону.

Вярнуўся ў родную вёску, дзе быў арыштаваны. Асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Адбываў пакаранне на Поўначы. Потым тэрмін быў зменшаны да 10 гадоў зняволення. Пасля вызвалення да 1973 года жыў у Варкуце, потым вярнуўся на радзіму і жыў у Салігорску. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1993 года.

Дэбютаваў у друку ў 1936 годзе. Вершы, напісаныя ў 1942—1943 гадах, апублікаваў у 1943 годзе ў калектыўным зборніку «Песняры Случчыны». Аўтар гістарычнай паэмы «Рагнеда» (1944), урывак з якой уключаны ў школьную праграму. Аўтабіяграфічны раман у вершах «Алесь Няміра» напісаны ў 1962—1985 гадах, апублікаваны часткова ў 1991 годзе. Паэма «Ісус Хрыстос» не апублікавана.

Памёр 25 кастрычніка 1995 года ў Салігорску.

Комментариев нет:

Отправить комментарий