Беларускія народныя песні

Прыехала Каляда на белым кані...
Прыехала каляда на белым кані,
Яе конічак — ясен месячык,
Яе дружачка — ясна зорачка,
Яе пужачка — ясна звёздачка,
Яе вазочак — з тоўстага лядку,
Яе кажушок — з белага сняжку.


А на Купалу рана сонца іграла...
А на Купалу
    Рана сонца іграла —
Рана сонца іграла,
    На добрыя годы —
На добрыя годы,
    На цёплыя росы —
На цёплыя росы,
    На хлябы-ўраджаі —
На хлябы-ўраджаі.

Благаславі, маці, вясну заклікаці...
Благаславі, маці,
Благаславі, маці! У-у-у!

Вясну заклікаці,
Вясну заклікаці! У-у-у!

Адамкнуць зямліцу,
Адамкнуць зямліцу! У-у-у!

Выпусціць травіцу,
Выпусціць травіцу! У-у-у!

На ранняе лета,
На ранняе лета! У-у-у!

На буйнае жыта,
На буйнае жыта! У-у-у!

Прыйдзі, вясна-красна,
Прыйдзі, вясна-красна! У-у-у!


Добра жаць - шырокая ніўка...
Добра жаць — шырокая ніўка,
Вялікая постаць.
Добры вечар, сцюдзёная хатка —
Няродная матка.
Не пытаецца, ці змарылася,
Што спазнілася.
Ды пытаецца, ці доўга пражала,
Ці многа нажала.
Добра гнаць — шырокая ніўка,
Вялікая постаць.
Добры вечар, цёплая хатка —
Родная матка!
Не пытаецца, ці злянілася,
Ці многа нажала.
Ды пытаецца, ці змарылася,
Што спазнілася.


"Рэчанька" (выконвае Марына Дзявятава)




Комментариев нет:

Отправить комментарий