Уладзімір Бутрамееў


Картинки по запросу уладзімір бутрамееў        
Уладзімір Пятровіч Бутрамееў (нар. 20 сакавіка 1953г., в.Расна, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік, драматург.

Нарадзіўся ў сям'і настаўнікаў. У 1974 скончыў геаграфічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Працаваў у школах Горацкага і Чэрыкаўскага раёнаў настаўнікам і загадчыкам навучальнай часткі. У 1980 пераехаў у пасёлак Альбярцін пад Слонімам. Працаваў на Слонімскай папяровай фабрыцы, настаўнікам у вячэрняй школе, у Слонімскім прафесійна-аматарскім тэатры. У 1986 скончыў Вышэйшыя двухгадовыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве, атрымаў спецыяльнасць кінадраматурга. У 1989 залічаны на Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1987.

Уладзімір Бутрамееў пачынаў шлях у літаратуру як празаік. Яго кнігі выходзілі ў Маскве на рускай мове. У 1993 пабачыў свет зборнік прозы на беларускай мове «Задарожжа».

Вядомасць У. Бутрамееву як драматургу прынёс спектакль на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Страсці па Аўдзею» (1989).

П'еса «Ізноў Несцерка» (1986) У. Бутрамеева — рымейк. Яна створана паводле фальклорных крыніц. Перад чытачом паўстае кемлівы і спрытны, дасціпны і знаходлівы, практычны і крыху хітраваты селянін. Да таго ж ён — сапраўдны жыццялюб, па-народнаму мудры беларус.

Комментариев нет:

Отправить комментарий