Кураслеп лясны

Картинки по запросу кураслеп   Картинки по запросу кураслеп

       Рэліктавы лесастэпавы від, які нерэгулярна сустракаецца ва ўсіх абласцях Беларусі.
      Любіць сухія адкрытыя схілы пагоркаў, яраў, якія добра праграваюцца, расце таксама і на берагах рэк, на ўзлесках і палянах хваёвых, бярозавых,  ялова-бярозавых лясоў і ядлоўцавым рэдкалессі. Аддае перавагу багатым карбанатамі глебам.
      Кураслеп лясны не толькі здзіўляе сваёй вытанчанасцю і далікатнасцю, але і  з'яўляецца лекавай раслінай з шырокім спкктрам ужываннем. Сарваць кветку гэтай расліны - загубіць яе. Не дзіўна, што яна занесена ў Чырвоную кнігу як знікаючы від.
      Існуе павер'е, што падчас выгнання Адама і Евы з раю, у пакаранне іх абсыпала снегам. Калі Ева пачала плакаць ад засмучэння і холаду, Бог ператварыў шматкі снегу ў кветкі кураслепу.

Комментариев нет:

Отправить комментарий