Рыгор Барадулін

Рыгор Іванавіч Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Пасля сярэдняй школы закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданнях (сярод іх — газета «Советская Белоруссия», часопісы «Бярозка», «Полымя»). З 1969 года працаваў у выдавецтве «Беларусь», з 1972 года - ў выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Першыя творы апублікаваў у 1954 годзе. Выдаў зборнікі паэзіі «Маладзік над стэпам» (1959), «Рунець, красаваць, налівацца» (1961), «Нагбом» (1963), «Неруш» (1966), «Адам і Ева» (1968), «Лінія перамены дат» (1969), «Вяртанне ў першы снег» (1972), «Рум» (1974), «Свята пчалы» (1975), «Абсяг» (1978), «Вечалле» (1980), «Амплітуда смеласці» (1983) і іншыя. Цалкам плён працы Барадуліна складае каля 70 выдадзеных зборнікаў паэзіі (сярод якіх шмат зборнікаў сатыры й гумару, а таксама вершаў для дзяцей), крытычных артыкулаў, эсэ, перакладаў. Двойчы выходзілі ў свет зборы выбраных твораў паэта (у 1984 і з 1996 па 2002).

У 2006 годзе кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры (за зборнік вершаў «Ксты»). Паэтычны цыкл Барадуліна «Шчымлівыя рамансы» паклаў на музыку Мікалай Яцкоў.

У 1976 годзе за зборнік вершаў «Рум» і пераклад выбранай лірыкі Ф. Гарсія Лоркі «Блакітны звон Гранады» прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы, а за «Баладу Брэсцкай крэпасці» — прэмія Ленінскага камсамола Беларусі. Народны паэт (1992). Атрымаў Ордэн Дружбы народаў, Ордэн Знак Пашаны, латыскі Ордэн Трох Зорак (1995), медаль Францыска Скарыны. Ганаровы доктар БДУ і ганаровы грамадзянін Ушацкага раёну.

Беларускі паэт памёр на 80-ым годзе жыцця 2 сакавіка 2014 года і пахаваны побач з маці на Ушачскіх могілках у Віцебскай вобласці.

Сайт Р.Барадуліна - http://www.baradulin.by/

Комментариев нет:

Отправить комментарий