Анатоль Клышка

Картинки по запросу Анатоль Клышка
Анатоль Канстанцінавіч Клышка - беларускі пісьменнік, нарадзіўся ў 1935 годзе ў сялянскай сям'і.
Вучыўся ў Навагрудскім педагагічным вучылішчы (1949 -1952), скончыў філалагічны факультэт БДУ (1958).
Дэбютаваў вершам у навагрудскай газеце(1950), аўтар "Буквара"(1969). Напісаў кніжкі для дзяцей «У лясах Белавежы» (1975), «Самая лепшая хатка» (1976), «Вярэнька загадак» (1982), «Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга» (1983), «Шыльдбюргеры. Па-нямецку пачуў, па-беларуску збаяў А. Клышка» (казкі, 1983), «Святло праз стагоддзі» (пра Ф. Скарыну, выдадзена на англійскай, нямецкай, французскай мовах, 1990).

Пераклаў на беларускую мову «Новы запавет» (1980), раман старажытна-грэчаскага пісьменніка Лонга «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» (1991). Аўтар «Беларуска-польскага размоўніка» (1992). Перакладае з польскай, нямецкай, лацінскай, украінскай і іншых моў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий