М.Скрыпка "Свіння і баран"

Свіння, задраўшы лыч угору,
Да Барана зайшла ў кантору.
Зарохкала: «Пасаду мне, пасаду...»
Куды б вы думалі? —
У грады!
Баран, абклаўшыся паперамі па вушы,
Зірнуў: асоба ў капялюшы!
І, бэкнуўшы ў нядобрую пару: 
- Бяру! -
Накіраваў свінню ў агарод,
А тая лыч пусціла ў ход:
Спаласавала ўсё ушчэнт.
Пасля яшчэ,
Зрабіўшы разварот,
Перакуліла плот!
Калі прынеслі акт аб шкодзе
У агародзе Барану,
Той прачытаў 
І забляяў
- Ну й ну!..
Дык як жа так? Чаму ж?
А капялюш?..»

Як ты свінню не апранай
I як не кліч —
Заўсёды памятай

Пра лыч.

Комментариев нет:

Отправить комментарий