Алесь Звонак


Картинки по запросу Алесь Звонак
Алесь Звонак (сапр. Пётр Барысавіч Звонак) (1907 - 1996) - беларускі паэт, перакладчык, драматург, тэатразнавец.
Нарадзіўся ў Мінску ў сям'і рабочага.
Выхоўваўся ў дзіцячым доме. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі (1925) накіраваны адказным сакратаром газеты «Чырвоная Полаччына». Узначальваў полацкі філіял «Маладняка». З 1927 г. працаваў на Беларускім радыё, з 1929 годзе — у часопісе «Маладняк». У 1931 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1934 годзе — аспірантуру Акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе. Працаваў у АН БССР (1934—1935), у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» (1935—1936). 
У лістападзе 1936 года арыштаваны, у 1937 годзе асуджаны на 10 год зняволення, якое адбываў у лагерах Магаданскай вобласці. Пасля адбыцця тэрміну працаваў геолагам аб'екта, галоўным геолагам прадпрыемства (Магаданская вобласць). 29.12.1954 г. Вярхоўным судом рэабілітаваны. 
З 1955 г. жыў у Мінску. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1936 г.
Узнагароджаны медалём.

Комментариев нет:

Отправить комментарий