Сон-трава

Картинки по запросу сон трава красная книга   Картинки по запросу сон трава красная книга

        У Беларусі від распаўсюджаны пераважна ў заходніх раёнах Рэспублікі Беларусь і ў нешматлікіх месцах па Прыпяці, адсутнічае ў Віцебскай вобл., Вельмі рэдка сустракаецца ў Мінскай (толькі на паўночным захадзе) і Магілёўскай (адзінкавыя месцазнаходжанні) абласцях.
        Расце ў сухіх сасновых лясах, на адкрытых пясчаных схілах берагоў рэк.
        Сон-траву старадаўнія траўнікі рэкамендуюць як выдатны заспакаяльны сродак. Варта толькі пакласці яго кветку на ноч пад галаву - і сон будзе не толькі моцным, але і прарочым.
        Назва гэтай расліны авеяна таямніцамі. Па самым распаўсюджаным павер'і, так назваў яго паляўнічы. Ён аднойчы ўбачыў у лесе мядзведзя, які выкопваў з зямлі корань гэтай расліны, лізаў яго і засынаў. Тут, верагодна, маецца на ўвазе снатворнае дзеянне. І вядома ж, такое «соннае» імя апраўдваецца вонкавым абліччам кветкі: захутаная пухнатымі валасінкамі, з нахіленай галоўкай, яна навявае супакаенне, дапамагае забыць аб праблемах.
        Лічылася, што за кветкай ў лес трэба ісці толькі з чыстымі думкамі. Зрываць яе раілі ў цішыні, загадваючы пры гэтым сваё самае запаветнае жаданне. А засушаная сон-трава спрыяла багатаму шчасліваму жыццю.

Комментариев нет:

Отправить комментарий