Дзень першы. Прывітальны

Прыемна пазнаёміцца!

Мы рады вітаць усіх удзельнікаў праекта "Сустракаем вясну разам"! Спадзяемся, што выкананне заданняў не будзе для вас складаным і прынясе шмат задавальнення.



Сёння мы будем знаёміцца з усімі ўдзельнікамі. Вам неабходна зайсці па спасылцы на прэзентацыю і запоўніць слайд сваёй каманды (нумар слайда сваёй каманды можна знайсці ў табліцы "Крокі да поспеху"):
  • назва каманды;
  • дэвіз;
  • прозвішча і імя каардынатара і ўдзельнікаў;
  • установа адукацыі.
Выканаць заданне неабходна да 24.00 сённяшняга дня!!!
Ацэньвацца будзе эстэтычны выгляд слайда і арыгінальнасць прадстаўлення інфармацыі.


Увага!
Для выканання заданняў другога дня вам спатрэбяцца алоўкі, фламастары або фарбы, альбомны ліст і фотакамера для размяшчэння інфармацыі ў сеціве.

Жадаем поспехаў!!!

Комментариев нет:

Отправить комментарий