Чаравічак венерын

     

Беларуская архідэя.

Венерын чаравічак сапраўдны, як і ўсякая архідэя, дзіўная і складаная па сваёй біялогіі расліна. Закрытае ў скрыначках драбнюткае насенне паветрам разносяцца на вялікія адлегласці. Для прарастання насення неабходна наяўнасць у глебе пэўных грыбоў-сімбіёнтаў. За кошт гіфаў грыба расліна сілкуецца ў пачатку свайго росту.
А развіваецца чаравічак вельмі павольна. Першы ліст з'яўляецца праз 4 гады, а цвіценне надыходзіць толькі праз 15 - 17 гадоў! І, да таго ж, кветкі венерынага чаравічка не заўсёды даюць плады.

Венерын чаравічак сапраўдны таксама вырошчваюць у батанічных садах. А каб паглядзець чаравічак ў дзікай прыродзе, можна прыехаць на адмысловую тэматычную экскурсію ў Бярэзінскі запаведнік ў чэрвені. Але, убачыўшы гэты цуд-расліну ў запаведным лесе, не спяшайцеся яе зрываць! Успомніце, як доўга яна расце, каб потым радаваць нас сваёй прыгажосцю.

Комментариев нет:

Отправить комментарий