Кандрат Крапіва


Кандрат Крапіва (сапр.: Кандрат Кандратавіч Атраховіч)(1896 - 1991) - беларускі пісьменнік, паэт, сатырык, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч, літаратуразнавец.

Яго першы друкаваны твор — фельетон у вершах «Жылі-былі», быў апублікаваны ў газеце «Красноармейская правда» у 1922 годзе. Першы твор Крапівы на беларускай мове — сатырычны верш «Сваты» — з'явіўся ў газеце «Савецкая Беларусь» 23 мая 1922 года. Да гэтага часу ён паспеў пабыць і сельскім настаўнікам, і прапаршчыкам на франтах Першай сусветнай вайны. І вось цяпер ён шукаў сваё месца ў новым жыцці, уладкоўваючы яе дзейсным словам сатыры. 

Кандрат Атраховіч становіцца Кандратам Крапівой. Вершаваныя фельетоны, сатырычныя куплеты, байкі ўсё часцей з'яўляюцца на старонках беларускіх газет і часопісаў пад гэтым псеўданімам. Неўзабаве ён становіцца майстрам камедыйнага жанру, яго п'есы «Хто смяецца апошнім» і «Спяваюць жаўрукі» ідуць па ўсёй краіне, па іх здымаюцца кінафільмы. На працягу ўсяго свайго творчага жыцця Кандрат Крапіва, шчодра адзначаны шматлікімі ўзнагародамі, званнямі і прэміямі, будзе яшчэ не раз вяртацца да жанру сваёй маладосці — байкі. 

Байкі, як і сатырычныя вершы, з'яўляюцца пад уражаннем нейкіх фактаў, падзей, канкрэтных прычын. Лепшыя байкі Кандрата Крапівы перажылі свой час. 

У класічны фонд беларускай літаратуры ўвайшлі яго байкі: "Вол і Авадзень", "Варона-мітынгоўшчыца", "Каршун і цецярук", "Дыпламаваны баран",”Ганарысты Парсюк”, "Сава, Асёл ды Сонца" і інш.

Комментариев нет:

Отправить комментарий