Сармацкае кадзіла

    Картинки по запросу сармацкае кадзіла

      Вылучаецца моцным мядовым пахам. У Беларусі можна ўбачыць у Баранавіцкім, Брэсцкім, Ваўкавыскім, Гродзенскім, Зельвенскім, Іванаўскім, Камянецкім, Лельчыцкім, Мазырскім, Маларыцкім, Мастоўскім, Пінскім, Пружанскім, Свіслацкім і Столінскім раёнах.
     Расце пераважна на ўзвышшах ў шыракалістых і змешаных лясах. Сустракаецца ў дубовых, дубова-сасновых і грабавых лясах.
      Выкарыстоўваецца як лекавая расліна. Настойка са свежых кветак дзейнічае асвяжальна, падобна мяце, узбуджае пэрыстальтыку кішэчніка, здымае болі ў падлыжкавай вобласці. Гарачая гарбата з кветак ужываецца як патагонны сродак.
     Настойку з травы п’юць пры болях у страўніку, кішэчніку, захворваннях пячонкі, сэрца, гінекалагічных захворваннях. Вонкава настойкай апрацоўваюць раны і язвы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий