Васіль Вітка


Картинки по запросу Васіль Вітка

Васіль Ві́тка (сапр. Цімох Васілевіч Крысько)(1911-1996) - беларускі паэт, перакладчык, крытык, публіцыст, педагог; класік беларускай дзіцячай літаратурыЗаслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1970).
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. 
Удзельнічаў у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і да самага пачатку вайны працаваў сакратаром Беластоцкага абласнога аддзялення СП БССР. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — у рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь», а з 1942 — у аддзеле прапаганды і агітацыі ЦК КПБ, рэдактар масавых выданняў для акупіраваных раёнаў. Супрацоўнічаў у сатырычных часопісах «Партызанская дубінка» і «Раздавім фашысцкую гадзіну».
З дня ўтварэння часопіса «Беларусь» (студзень 1944) працаваў яго адказным сакратаром, з 1948 — намеснікам, з 1951 — галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва». У 1957-74 — галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка». У 1974-87 — член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1943.
Друкавацца пачаў у 1928 годзе. Першы зборнік вершаў «Гартаванне» быў выдадзены ў 1944 годзе ў Маскве. Васіль Вітка з'яўляецца адным з аўтараў чытанкі «Роднае слова» для 1-га (1969), 2-га (1970) і 3-га (1988) класаў.
Аўтар п'ес «Прамень будучыні» (1948), «Шчасце паэта» (1951, пастаўлена ў 1952).
Напісаў многа літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў на маральна-этычныя і выхаваўчыя тэмы. 
На беларускую мову пераклаў паэму Ў. Маякоўскага «Добра!» (1940, з Р. Лыньковым), «Паны Галаўлёвы» М. Салтыкова-Шчадрына (1956), кнігу В. Сухамлінскага «Блакітныя жураўлі» (1971), творы расейскіх, украінскіх, латышскіх, балгарскіх і польскіх пісьменнікаў.
У 1978 годзе Васіль Вітка быў узнагароджаны Міжнародным ганаровым дыпломам імя X. К. Андэрсена з занясеннем прозвішча пісьменніка ў ганаровы спіс вялікага дацкага казачніка. За кнігі «Беларуская калыханка» (1971), «Казкі» (1968), «Чытанка-маляванка» (1971) паэту ў 1972 годзе прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1970). Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума - «Знак Пашаны» і медалямі.


Комментариев нет:

Отправить комментарий