Мастакі Беларусі

Басалыга Міхаіл (нарадзіўся у 1942). Беларускі савецкі графік. Нарадзіўся ў Слуцку. У 1970 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Працуе пераважна ілюстратарам кніг, але таксама стварае карціны на гістарычную тэматыку. Работы мастака захоўваюцца ў шматлікіх музеях Беларусі і блізкага замежжа. Брат іншага вядомага беларускага мастака - Уладзіміра Басалыгі.

Бялыніцкі-Біруля Вітольд (1872-1957). Беларускі жывапісец-пейзажыст, Народны мастак БССР. Нарадзіўся ў вёсцы Крынкі Магілёўскай губерні ў сям'і арандатара. Скончыў Кіеўскую малявальную школу, Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. У Маскве пазнаёміўся з вядомым мастаком Левітанам і працаваў у яго майстэрні. Ужо тады захапіўся пейзажам. Ужо ў 1892 годзе карціну «З ваколіцы Пяцігорска» купіла Траццякоўская галерэя. У 1917 годзе стварыў мастацкую школу для сялянскіх дзяцей. Мастак шмат падарожнічаў па СССР, жадаючы не прапусціць нічога важнага. Канец вясны і ўсё лета мастак праводзіў у Беларусі. Памёр на сваёй дачы ў 1957 годзе. Жыццю і творчасці мастака прысвечана аповесць-эсэ Віктара Карамазава «Крыж на зямлі і поўня ў небе», па якой Нацыянальная тэлерадыёкампанія Беларусі нават зняла фільм. Карціны мастака захоўваюцца ў многіх музеях былога Савецкага Саюза. Частка з іх захавалася і ў Беларусі - у Нацыянальнай мастацкай галерэі, а таксама ў музеі ў Бялынічах.

Драздовіч Язэп (1888-1954). Нарадзіўся на хутары Пунько (Віленская губерня). Мастацкую адукацыю атрымаў у Віленскай мастацкай школе, дзе яго настаўнікам быў рускім жывапісцам Іван Трутнеў. Пасля службы ў войску працаваў настаўнікам жывапісу ў жаночай гімназіі ў Мінску. У гэты ж час у якасці ілюстратара працаваў з многімі беларускімі газетамі і часопісамі. Акрамя жывапісу выдатна праявіў сябе, як фалькларыст, архітэктар, археолаг. Даследаваў беларускую мову і яго лексіку. У 1931 году выдае кнігу аб астраноміі «Нябесныя бяжы» на беларускай мове. У гэты ж час стварае шэраг палотнаў на касмічную тэматыку.

Зайцаў Яўген (1908-1992). Савецкі і беларускі мастак. Адукацыю атрымаў у майстэрні Марка Шагала, у Віцебскім мастацкім тэхнікуме. З адзнакай скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе. З 1938 года жыве і працуе ў БССР. Займаўся роспісам Тэатра оперы і балета ў Мінску. У час вайны працаваў у штабе партызанскага руху. Удзельнічаў у выпуску і афармленні выдання «Партызанская дубінка» і сатырычнай ўлёткі «Раздавім фашысцкую гадзіну». Узнагароджаны ордэнамі і медалямі. У 1949-1951 узначальваў Саюз мастакоў БССР. У асноўным працаваў над тэматыкай Вялікай айчыннай вайны, а таксама камуністычнага руху. аўтар партрэтаў многіх дзеячаў беларускай культуры. Памёр у 1992 годзе ў Мінску.

Масленнікаў Павел Васільевіч (1914-1995). Сярод жывапісцаў ён вядомы як майстар пейзажу, але асноўнай яго дзейнасцю на працягу жыцця быў тэатр - ён маляваў дэкарацыі, прыдумляў эскізы тэатральных касцюмаў. А яшчэ Павел Масленнікаў паклаў пачатак цэлай дынастыі мастакоў. Мастакамі сталі і яго сын (Уладзімір Паўлавіч Масленнікаў), і яго ўнук, названы ў гонар дзеда (Павел Уладзіміравіч Масленнікаў).

Ферды́нанд Ру́шчыц (1870-1936). Мастак, графік, тэатральны дэкаратар і педагог. Яскравы прадстаўнік культурных супярэчнасцей сваёй эпохі. Наследваў традыцыі беларускага, рускага, польскага, французскага мастацтва, у некаторых творах адметны ўплыў мадэрну.
Аказаў пэўны ўплыў на далейшае развіццё жанру пейзажу ў польскім мастацтве. Яго вельмі суцэльная па духу творчасць мела непасрэднае дачыненне да фарміравання польскага нацыянальна-рамантычнага пейзажу канца ХІХ — пачатку XX стагоддзя і найбольш ярка адлюстроўвала яго мастацкую праблематыку.
У яго творчасці знайшлі адлюстраванне жыццё і побыт беларускага народа, пераламіліся традыцыі беларускага рэалістычнага жывапісу. Дачка мастака Яніна Рушчыц сцвяржае, што яе бацька заўсёды лічыў сябе «тутэйшым», г. зн. беларусам.

Рымаровіч Эдуард Георгіевіч (1957-2013). Сучасны беларускі мастак. Напісаў больш за дзве тысячы работ, і ў кожнай з іх - Беларусь. Вітражы, роспісы, дыярамы, станковы жывапіс — усе яго працы прасякнутыя любоўю да Беларусі.
Беларуская мінуўшчына вабіла мастака. У яго гістарычных карцінах і партрэтах увасоблена цэлая галерэя нашых славутых продкаў: «Усяслаў Чарадзей», «Сапега», «Леў Сапега», «Андрэй Казімір Завіша», «Уладзіслаў ІV», «Ян Сабескі», «Партрэт Дуніна-Марцінкевіча», «Сустрэча Ягайлы і Вітаўта ў Берасці». Да 600-годдзя перамогі ў бітве пад Грунвальдам паўстала палатно «Грунвальдскай бітве 1410 года прысвячаецца».
Эдуард Рымаровіч пакінуў шмат фундаментальных прац: яго роспісы ўпрыгожваюць бібліятэку Нацыянальнай акадэміі навук і бібліятэку імя Янкі Купалы, а вітражы — Дзіцячы цэнтр «Батлейка».

Э.Рымаровіч быў паляўнічым і таму, назіраючы за прыродай, напісаў незлічоную колькасць беларускіх пейзажаў.
Ад імя ўрада і беларускага народа карціны Рымаровіча былі паднесеныя ў дар Нью-Ёрку, прэзідэнтам Францыі, Украіны, Расіі, В'етнама, Кітая, а таксама мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу.

Савіцкі Міхаіл (1922-2010) - савецкі і беларускі мастак-манументаліст. Нарадзіўся ў беларускай вёсцы. Пасля заканчэння школы быў прызваны ў войска. Удзельнік Другой сусветнай вайны. У 1942 годзе быў узяты ў палон. Утрымліваўся ў канцлагерах Дахау, Бухенвальд і інш. Абапіраючыся на асабісты вопыт, адмаўляе існаванне халакоста. Асноўная тэма творчасці - вайна і Чарнобыльская трагедыя, а таксама народныя матывы. Герой Беларусі. Вядомы сваімі скандальнымі антысеміцкімі выказваннямі. Памёр у Мінску, пахаваны на Усходніх могілках.

Славук Валерый (нарадзіўся ў1947). Беларускі мастак-ілюстратар. Нарадзіўся ў Віцебскай вобласці. У 1977 годзе скончыў Беларускі Дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў вядомага беларускага графіка - Васіля Шаранговіча. Працуе пераважна ў галіне кніжнай графікі. Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным Мастацкім Музеі, фондах Беларускага Саюза Мастакоў, у прыватных калекцыях, музеях Аўстрыі, Італіі, Германіі. Адной з галоўных тэм у творчасці мастака стала беларуская і славянская міфалогія.

Комментариев нет:

Отправить комментарий