Ніл Гілевіч

Nil Hilevich.jpg

Ніл Сымо́навіч Гіле́віч (1931-2016) — беларускі паэт і грамадскі дзеяч. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980 г.). Народны паэт Беларусі (1991 г.

Нарадзіўся ў сям'і Сымона Пятровіча і Кацярыны Міхайлаўны Гілевічаў, бацька быў старшынёй сельсавета. Бацькі вырашылі назваць сына Нінел (гэта значыць «Ленін» наадварот), у будучыні Гілевіч зменіць гэтае імя на Ніл.

Першыя гады пасля 2-ой сусветнай вайны працаваў калгасным паштальёнам. У 1951 скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча. Апошні год вучобы спалучаў з працай настаўніка ў адной са школ Мінска.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1954 года. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1956), пасля аспірантуру пры ім, кандыдат філалагічных навук (1963), прафесар (1978). З 1960 па 1986 год — супрацоўнік кафедры беларускай літаратуры гэтага ўніверсітэта. З 1958 да 1963 г. працаваў таксама літкансультантам газеты «Звязда». Быў рэдактарам альманаху замежнай літаратуры «Далягляды». З 1980 да 1989 года — першы сакратар праўлення СП БССР, у 1981—1991 гг. сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў СССР. У 1989—1997 гг. — старшыня рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Памёр 29 сакавіка 2016 года. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках побач са сваёй жонкай Нінай Іванаўнай.

Дэбютаваў у друку з вершамі ў 1946 годзе. Асноўны змест паэзіі — любоў да роднага краю, асэнсаванне гістарычнага вопыту беларускага народа. У яго паэтычных творах пераважаюць тэмы гістарычнай повязі часоў і пакаленняў, памяці маленства, суровых выпрабаванняў ваенных гадоў.

Выдаў зборнік п'ес «Начлег на буслянцы» (1980) і аповесць «Перажыўшы вайну» (1988).

Раман у вершах «Родныя дзеці» (1985) ствараўся з улікам духоўнага росту чытача і ўсведамлення неабходнасці вярнуць страчаныя сацыяльныя і духоўныя каштоўнасці.

Аўтар кніг па літаратуразнаўству і фалькларыстыцы, укладальнік і навуковы рэдактар фальклорных зборнікаў . Яму належаць таксама зборнікі сатыры і гумару . У 1975 годзе свет пабачыла ананімная паэма «Сказ пра Лысую Гару», падпісаная яна была «Францішак Вядзьмак-Лысагорскі»; у 2003 годзе Ніл Гілевіч агучыў, што гэты твор напісаў ён, а ідэі для сюжэтаў яму падкідваў Мікола Аўрамчык, сам Аўрамчык сцвярджае, што гэты твор яны пісалі разам з Гілевічам.

Пераклаў на беларускую мову творы звыш 400 славянскіх паэтаў і пісьменнікаў (балгарскіх, славенскіх, сербскіх, украінскіх, польскіх, рускіх, лужыцкіх і інш.).

У канцы 2013 года выйшла апошняя кніга з 23-томнага збору твораў пісьменніка. Творы Н. Гілевіча перакладаліся на шматлікія мовы. На яго вершы напісалі музыку М. Аладаў, А. Багатыроў, Я. Глебаў, Э. Зарыцкі, Л. Захлеўны, І. Лучанок і інш.

Сайт пісьменніка: http://gilevich.ru/

Комментариев нет:

Отправить комментарий